- зацень
- засень (зацень), -і
ж.
Затенённое место.Міжвольна горнучыся да цяпла, хлопец вылез з сырой засені акопа і сеў на бруствер, звесіўшы з калень бязвольныя рукі. Быкаў. Была самая гарачыня, сухі і бязветраны жнівеньскі поўдзень, але ў засені хвой і елак, пад навіссю густога зялёнага голля спякота не так адчувалася... Сачанка. Зацень на дарозе ад іх (кляноў) лапушыстай зеляніны. Калюга.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.